ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 жніўня 2010 г. № 413-ПСР4

Аб узнагароджанні юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў у галіне права, заслугі ў развіцці заканадаўства і ў сувязі з 85-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.