ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 жніўня 2010 г. № 414-ПСР4

Аб узнагароджанні М.М.Дораха і А.А.Траянава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць работнікаў установы аховы здароўя «4-я гарадская клінічная бальніца імя М.Я.Саўчанкі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Дораха Мікалая Мікалаевіча – урача-хірурга (загадчыка) аддзялення агульнай хірургіі;

Траянава Аляксандра Анатольевіча – галоўнага ўрача.