ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 жніўня 2010 г. № 416-ПСР4

Аб узнагароджанні А.В.Шайтарава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, фарміраванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі і развіццё дзіцяча-юнацкага і студэнцкага спорту ўзнагародзіць дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Шайтарава Аляксандра Віктаравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.