ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 жніўня 2010 г. № 1228

Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны, падпiсанае 29 красавіка 2010 года ў г. Мінску.

Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.