ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 жніўня 2010 г. № 1236

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны ўклад у забеспячэнне дзяржаўнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Гур’ева Анатолія Сямёнавіча, начальніка ўпраўлення ведамаснага кантролю Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

значныя дасягненні ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў у галіне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, жывёльнага свету і асабісты ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Мінчанка Наталлю Уладзіміраўну, начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;