ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА культуры РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 ліпеня 2010 г. № 22

Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2004 г. № 4

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2004 г. № 4 «Аб парадку правядзення конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 53, 8/10697) наступныя змяненні:

1.1. другі сказ часткі першай пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Тэрміны правядзення і тэма конкурснага адбору вызначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.»;