ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 жніўня 2010 г. № 1263

Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» і стварэнні дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»

У адпаведнасці з падпунктам 5.2 пункта 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2004 г. № 66 «О некоторых мерах по оптимизации системы республиканских органов государственного управления и иных государственных организаций, подчиненных Совету Министров Республики Беларусь, структуры и численности работников государственных органов, других государственных организаций» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Узгадніць Міністэрству культуры рэарганізацыю ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» шляхам выдзялення з яе складу Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і стварэнне на яго базе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі».