ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 верасня 2010 г. № 1314

Аб пераводзе А.Л.Клімовіча і А.У.Кручанава на іншыя пасады

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Клімовіча Алега Леанідавіча на пасаду намесніка кіраўніка сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка сакратарыята Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Кручанава Аляксандра Уладзіміравіча на пасаду начальніка ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка начальніка ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – загадчыка аддзела будаўніцтва.