ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 верасня 2010 г. № 1335

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё навукі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу Зеляноўскага Анатоля Антонавіча, загадчыка кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт»;

бездакорную працу ў галіне знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую дзейнасць па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванню аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне Садоху Валерыя Яўгенавіча, дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нафтахімічнай галіны рэспублікі Ускова Віктара Іванавіча, галоўнага саветніка ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу галоўнага ўпраўлення прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.