ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 верасня 2010 г. № 438-ПСР4

Аб узнагароджанні Б.В.Іванова, А.У.Мякіннік і Г.М.Маліноўскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці заканадаўства ў сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Іванова Барыса Васільевіча – намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Мякіннік Аксану Уладзіміраўну – начальніка юрыдычнага аддзела ўпраўлення прававой і аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Маліноўскага Георгія Мікалаевіча – дырэктара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага».