ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2010 г. № 1404

Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»

У мэтах далейшага развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва, стымулявання творчай дзейнасці прафесійных тэатраў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, заахвочвання дзеячаў тэатральнага мастацтва краіны да стварэння высокамастацкіх спектакляў і акцёрскіх работ, выяўлення лепшых сцэнічных работ і дзеячаў тэатральнага мастацтва, якія паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчай працы.