ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 кастрычніка 2010 г. № 444-ПСР4

Аб узнагароджанні Т.М.Ражэвай і С.Р.Рэбкаўца Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Ражэву Таццяну Мар’янаўну – начальніка аддзела культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці;

Рэбкаўца Сяргея Рыгоравіча – дырэктара Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў аддзела культуры Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.