ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 кастрычніка 2010 г. № 451-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.К.Сакалоўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах, намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» Сакалоўскую Людмілу Карнееўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.