РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

22 верасня 2010 г. № 48

Аб прысваенні назваў новым вуліцам, безназоўным могілкам і пераназванні вуліцы Камунальная набярэжная ў г. Мінску

На падставе часткі сёмай артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць праектуемай вуліцы ў межах вуліц Адэскай, Лазо, Ушакова, Катоўскага, Чалюскінцаў імя Героя Савецкага Саюза Лівенцава Віктара Ільіча і надалей называць яе «вуліца Лівенцава» («улица Ливенцева»).

2. Прысвоіць праезду ў 11-м квартале жылога комплекса «Радужны» (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) назву «Салаўіны» і называць яго надалей «завулак Салаўіны» («переулок Соловьиный»).