ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 кастрычніка 2010 г. № 1494

Аб камандзіраванні М.В.Пузікава ў пасёлак гарадскога тыпу Партэніт (Украіна)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Камандзіраваць з 19 па 21 кастрычніка 2010 г. у пасёлак гарадскога тыпу Партэніт (Украіна) намесніка Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў – начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Пузікава Міхаіла Васільевіча і зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2010 г. № 1456 «Аб камандзіраванні Ю.В.Жадобіна ў пасёлак гарадскога тыпу Партэніт (Украіна)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 248, 5/32618).

______________________________

*Не рассылаецца.