ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 кастрычніка 2010 г. № 1505

Аб прысваенні статусу «акадэмічны» дзяржаўнай установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва прысвоіць дзяржаўнай установе «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» статус «акадэмічны».