ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2010 г. № 1519

Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі» і работнікаў гэтай установы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны практычны і навуковы ўклад у станаўленне і развіццё айчыннай траўматалогіі і артапедыі, распрацоўку і ўкараненне высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі і лячэння дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі»;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных медыцынскіх кадраў наступных работнікаў гэтай установы: