ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2010 г. № 1524

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2010 г. па 10 студзеня 2011 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі да 10 снежня 2010 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў, якім прапануецца ўдзельнiчаць у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый.

3. Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя дамы, у тым ліку сямейнага тыпу, школы-інтэрнаты, дзiцячыя вёскi (гарадкi), дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, дамы дзiцяцi, дзіцячыя бальніцы з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння падарункаў, аказання дапамогі ў вырашэнні існуючых праблем.