УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 кастрычніка 2010 г. № 545

Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання прысудзіць установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.