ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 кастрычніка 2010 г. № 1579

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

стварэнне рэсурсазберагальных экалагічна чыстых навукаёмістых ліцейных тэхналогій, якія дазволілі атрымаць сучасныя матэрыялы для прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дасягненне высокіх паказчыкаў у электрыфікацыі сельскагаспадарчых аб’ектаў, значны ўклад у развіццё i ўдасканальванне Беларускай энергетычнай сістэмы адкрытае акцыянернае таварыства «Белсельэлектрасеткабуд»;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы наступных работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Белсельэлектрасеткабуд»: