ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 кастрычніка 2010 г. № 1594

Аб змяненні складу калегій некаторых міністэрстваў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць членамі калегій:

Міністэрства адукацыі – А.А.Бойку, І.І.Бузоўскага, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Ю.У.Крывадубскага, А.В.Лук’яновіча;

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі – Н.С.Гаўрылаву, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў В.І.Асіпенка;

Міністэрства юстыцыі – А.В.Кадышава, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў В.А.Чарамісава.

2. Вызваліць ад выканання абавязкаў члена калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ю.А.Піваварчыка і Н.В.Казараўца.