ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2010 г. № 468-ПСР4

Аб узнагароджанні А.А.Аскерка, А.У.Косава і Н.М.Купрыянавай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у ажыццяўленне прававых рэформ і заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь узнагародзіць работнікаў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Аскерка Алесю Анатольеўну – галоўнага саветніка ўпраўлення канстытуцыйнага заканадаўства;

Косава Андрэя Уладзіміравіча – начальніка аддзела бюджэтна-фінансавага, падатковага і банкаўскага заканадаўства ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах;

Купрыянаву Наталлю Мікалаеўну – саветніка-кансультанта ўпраўлення сацыяльнага заканадаўства.