ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2010 г. № 1642

Аб камандзіраванні работнікаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў г. Пскоў (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 12 лістапада 2010 г. у г. Пскоў Старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рачкоўскага Ігара Анатольевіча, першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Гарульку Андрэя Георгіевіча, намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Гарбаценку Васілія Пятровіча, намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Лапо Анатолія Пятровіча.

Зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

______________________________

*Не рассылаецца.