ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лістапада 2010 г. № 446-П4/VI

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь»

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь».

2. Накіраваць указаны законапраект у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.

3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» з улікам паступіўшых прапаноў і заўваг і ўнесці яго на разгляд сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ў другім чытанні.