ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 лістапада 2010 г. № 472-ПСР4

Аб узнагароджанні В.М.Карпіевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць старшыню Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў Карпіевіча Вячаслава Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.