УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 лістапада 2010 г. № 588

Аб узнагароджанні Андраша Золтана медалём Францыска Скарыны

За значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і культуры ў Венгерскай Рэспубліцы, умацаванне беларуска-венгерскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, плённую дзейнасць па ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур узнагародзіць старшыню Венгерскай асацыяцыі беларусістаў прафесара Андраша Золтана медалём Францыска Скарыны.