РАШЭННЕ КАСЦЮКОВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
1 лістапада 2010 г. № 21-8
Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава
Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Заснаваць спецыяльную прэмію Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава.
2. Зацвердзіць дададзеную Інструкцыю аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава.
3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.
ІНСТРУКЦЫЯ
аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава
1. Інструкцыя аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэміі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта імя І.Чыгрынава (далей – спецыяльная прэмія) дзеячам культуры, мастацтва, літаратуры, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.