ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лістапада 2010 г. № 111
Аб устанаўленні ўзору заліковай кніжкі
На падставе артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2007 года «О высшем образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць:
1.1. узор бланка заліковай кніжкі згодна з дадаткам 1;
1.2. апісанне заліковай кніжкі згодна з дадаткам 2.
2. Вызначыць, што:
2.1. запаўненне бланка заліковай кніжкі ажыццяўляецца ад рукі на беларускай або рускай мове ў адпаведнасці з дадаткам 1, за выключэннем першай старонкі бланка.
Першая старонка бланка заліковай кніжкі выконваецца шляхам тэрмічнага пераносу папярэдне надрукаванай на прынтары інфармацыі ў люстэркавай выяве на спецыяльным пластыкавым пакрыцці з папяровай асновай (пасля тэрмічнага пераносу папяровая аснова выдаляецца), пры гэтым у верхнім левым вугле змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасці ў вышэйшай навучальнай установе), уверсе ўказваецца найменне дзяржаўнага органа, у падпарадкаванні якога знаходзіцца дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, найменне вышэйшай навучальнай установы, для прыватнай вышэйшай навучальнай установы – толькі найменне вышэйшай навучальнай установы, у ніжнім левым вугле змяшчаецца лічбавы фотаздымак студэнта;