ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лістапада 2010 г. № 1729

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць у парадку пераводу з 1 снежня 2010 г. Юрастова Анатолія Віктаравіча намеснікам начальніка ўпраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта.

2. Перавесці з 6 снежня 2010 г. на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Хадоркіна Фёдара Мікалаевіча на пасаду начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу;

Нікіфарава Андрэя Віктаравіча на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады загадчыка аддзела экалогіі і лясной гаспадаркі гэтага ўпраўлення.