ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 снежня 2010 г. № 482-ПСР4

Аб узнагароджанні членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Бекіш Вольгу Аляксандраўну – галоўнага спецыяліста ўпраўлення заканадаўства і судовай практыкі галоўнага прававога ўпраўлення Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

Пестунова Аляксандра Мікалаевіча – галоўнага саветніка ўпраўлення канстытуцыйнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;

Трубач Раісу Уладзіміраўну – суддзю Мінскага абласнога суда;

Федарэнка Аксану Міхайлаўну – намесніка начальніка ўпраўлення грамадзянскага і сацыяльнага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.