ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2010 г. № 485-ПСР4

Аб узнагароджанні Л.Ф.Крупца і В.А.Папова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Крупца Леаніда Фёдаравіча і старшыню Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах Папова Вадзіма Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.