ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 снежня 2010 г. № 488-ПСР4

Аб узнагароджанні А.У.Вараб’я, Г.Г.Кандраценкі і А.Т.Шчастнага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Вараб’я Аляксандра Уладзіміравіча – загадчыка кафедры хірургіі дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;

Кандраценку Генадзя Георгіевіча – загадчыка 1-й кафедры хірургічных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»;

Шчастнага Анатоля Тадэвушавіча – дацэнта кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».