ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 снежня 2010 г. № 491-ПСР4

Аб узнагароджанні рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё аграрнай навукі і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут меліярацыі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.