ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2010 г. № 503-ПСР4

Аб узнагароджанні М.А.Жоравай і І.А.Раінчык Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Жораву Маргарыту Анатольеўну і члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, начальніка аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва Раінчык Ірыну Анатольеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.