ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2010 г. № 504-ПСР4

Аб узнагароджанні А.А.Навумчык Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі» Навумчык Алу Аляксандраўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.