ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2010 г. № 1904

Аб унясенні змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 13 января 2017 г. № 25 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.01.2017, 5/43222) <C21700025>

У адпаведнасці з абзацам другім пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2010 г. № 542 «О проведении культурно-зрелищных мероприятий» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці змяненні ў наступныя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

1.1. у частцы трынаццатай Палажэння аб парадку надання звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2001 г. № 1609 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 105, 5/9332), словы «ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай і» замяніць словамі «правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і ажыццяўлення»;