ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2010 г. № 502-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.В.Канановіча, В.А.Лешчанкі, У.Ф.Нікалайчука Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у асвятленне сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую працу ў галіне журналістыкі ўзнагародзіць работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Народная газета» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Канановіча Яўгенія Васільевіча – рэдактара аддзела дзяржаўнага будаўніцтва;

Лешчанку Віктара Анатольевіча – намесніка галоўнага рэдактара;

Нікалайчука Уладзіміра Фёдаравіча – рэдактара аддзела міжнароднага супрацоўніцтва.