РАШЭННЕ ЛЕЛЬЧЫЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

14 снежня 2009 г. № 1005

Аб правядзенні рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных» на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага Акадэмічнага Народнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Г.І.Цітовіча, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь М.П.Дрынеўскага

У гонар заслуг і ўклада Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага Акадэмічнага Народнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Г.І.Цітовіча, ураджэнца Лельчыцкага раёна, у развіццё беларускай культуры і ў мэтах аднаўлення і пераемнасці мастацкіх традыцый рэгіянальнай песеннай творчасці, пашырэння творчых сувязей паміж раёнамі беларускага Палесся, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцей Украіны Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ: