УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2011 г. № 4

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2010 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2010 года:

архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію (Більчанку Паўлу Захаравічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы», – за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць, значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды;