РАШЭННЕ КРАСНАПОЛЬСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
15 снежня 2010 г. № 28-19
Аб заснаванні спецыяльнай прэміі Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна
Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Заснаваць спецыяльную прэмію Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна.
2. Зацвердзіць дададзеную Інструкцыю аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна.
3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу з моманту яго афіцыйнага апублікавання.
ІНСТРУКЦЫЯ
аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна
1. Інструкцыя аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэміі Краснапольскага раённага выканаўчага камітэта імя А.Пысіна (далей – спецыяльная прэмія) дзеячам культуры, мастацтва, літаратуры, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.