ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 студзеня 2011 г. № 61

Аб стварэнні ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір»

У адпаведнасцi з падпунктам 5.2 пункта 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 2004 г. № 66 «О некоторых мерах по оптимизации системы республиканских органов государственного управления и иных государственных организаций, подчиненных Совету Министров Республики Беларусь, структуры и численности работников государственных органов, других государственных организаций» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Узгадніць Міністэрству культуры стварэнне ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» на базе філіяла «Палацава-паркавы комплекс ХVI–ХX стагоддзяў – замак у г.п. Мір (Гродзенская вобласць)» установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» шляхам рэарганізацыі гэтай установы.