ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 студзеня 2011 г. № 514-ПСР4

Аб узнагароджанні А.С.Зубры і А.Р.Храмчанкава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, развіццё і ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Зубру Аляксея Сцяпанавіча – прафесара кафедры дзяржаўнага будаўніцтва факультэта падрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

Храмчанкава Анатолія Рыгоравіча – загадчыка кафедры замежных моў факультэта падрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.