ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 студзеня 2011 г. № 63

Аб камандзіраванні І.С.Шунько і прадаўжэнні тэрміну камандзіравання групы ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 20 па 22 студзеня 2011 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра фінансаў Шунько Івана Сцяпанавіча i зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

Прадоўжыць па 22 студзеня 2011 г. тэрмін камандзіравання групы, накіраванай у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2011 г. № 39 «Аб накіраванні групы ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 9, 5/33166), акрамя намесніка Міністра юстыцыі Тушынскага Ігара Геранінавіча.