ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 студзеня 2011 г. № 515-ПСР4

Аб узнагароджанні ўстановы «Рэдакцыя газеты «Беларуская ніва» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу па асвятленню пытанняў развіцця аграпрамысловага комплексу ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя газеты «Беларуская ніва» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.