ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2011 г. № 517-ПСР4

Аб узнагароджанні П.М.Ціханоўскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і вялікі ўклад у будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і забеспячэнне іх высокай баяздольнасці ўзнагародзіць начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Ціханоўскага Пятра Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.