ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2011 г. № 97

Аб узнагароджанні А.У.Кільчэўскага і А.В.Меляшчэні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Кільчэўскага Аляксандра Уладзіміравіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за вялікі асабісты ўклад у развіццё актуальных напрамкаў генетыкі і біятэхналогіі, укараненне сучасных ДНК-тэхналогій у народную гаспадарку краіны, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць;

Меляшчэню Аляксея Вiктаравiча, дырэктара навукова-вытворчага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Iнстытут мяса-малочнай прамысловасцi» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па харчаванню», за значны асабісты ўклад у інавацыйнае развіццё аграпрамысловай вытворчасці, стварэнне высакаякасных канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання.