ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2011 г. № 525-ПСР4

Аб узнагароджанні М.А.Качаноўскага і А.П.Масалава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і добрасумленную працу ў органах мясцовага самакiравання ўзнагародзіць дэпутата Полацкага гарадскога і Віцебскага абласнога Саветаў дэпутатаў, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Полоцк-Стекловолокно» Качаноўскага Мікалая Аляксандравіча і дэпутата Полацкага гарадскога і Віцебскага абласнога Саветаў дэпутатаў, дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Полацкі вінаробны завод» Масалава Аляксандра Паўлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.