ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лютага 2011 г. № 526-ПСР4

Аб узнагароджанні І.А.Заяц Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Заяц Іну Анатольеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.