Канвенцыя паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы*

Уступiла ў сiлу 5 кастрычнiка 2006 года

__________________________

* Ратыфiкавана Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 2006 г. «Аб ратыфiкацыi Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 87, 2/1205).

 

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан,

жадаючы заключыць Канвенцыю аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i садзейнiчаць i ўмацоўваць эканамiчныя сувязi памiж дзвюма краiнамi,