Пагадненне паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Ліванскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва

Набыло моц 3 лістапада 2004 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Ліванскай Рэспублікі (далей – Бакі),

засноўваючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай,

упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва спрыяе развіццю дружбы і ўзаемаразумення паміж беларускім і ліванскім народамі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць імкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі будуць імкнуцца да правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Ліванскай Рэспубліцы і Дзён культуры Ліванскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.